ПАПУЛЯРНАЕ
ЭПОХІ
«Паўсюдна ходзяць чуткі, што хутка пачнецца вайна і паўстане Беларуская Рэспубліка…» - такія данясенні польская паліцыя атрымлівала ад інфарматараў адно за адным. У пачатку 1920-х гадоў у нашым рэгіёне разгортвалася вялікая палітычная гульня. Праўда, правілы гэтай гульні пісалі зусім не мы.
Каляды 1368 года імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Карл IV сустракаў у вузкім сямейным коле ў італьянскай Сіене. Пры стале незвычайны госць з Вялікага Княства Літоўскага. У імператарскіх дакументах гэтага чалавека называлі Rex Lethuorum - «каралём ліцвінаў».
Старэйшы Гапееў служыў у НКВД і быў так напампаваны прапагандай, што яна вылазіла з яго на кожным кроку, у кожным сказе. Казаў нам: а дзе ў вас вошабойкі? Бацька ў адказ, што ў нас людзі не маюць вошай, што чыста, таму і няма патрэбы ў вошабойках.
Замежніку ў Вялікім Княстве Літоўскім у XVI стагоддзі трэба было добра ўмець танчыць палітычнае фламенка. Рызыкні-ідзі разбярыся: як сябе паводзіць з двума наймагутнейшымі беларуска-літоўскімі родамі таго часу. З Радзівіламі, якія замяшчалі князя і караля ў час яго адсутнасці ў ВКЛ, і з Хадкевічамі: з кім сябраваць, каго лепш не раздражняць.
Расейская паліцыя прыйшла ў рэдакцыю «Нашай Долі» ўжо на наступны дзень пасля выхаду першага, гістарычнага нумара газеты. Наклад канфіскавалі, потым яшчэ адзін, і наступны таксама, разграмілі рэдакцыю, завялі крыміналку. Так пачыналася легальная беларуская журналістыка.
Калі Траш - гэта чорны жах на адным з цыганскіх дыялектаў. Жахлівыя падзеі здарыліся на гістарычнай Віленшчыне. Гісторыю давялося збіраць з аскепкаў сведчанняў і ўскосных узгадак у беларускіх, польскіх, літоўскіх публікацыях.
ТЭМЫ
Тое, што Быкаў не стаў Нобелеўскім лаўрэатам тлумачыцца проста: антыбеларускім характарам улады ў Беларусі. Быкаў не мог разлічваць на падтрымку з боку ўласнай дзяржавы.
Гэта была яшчэ зусім іншая беларуская палітыка. Не прайшло яшчэ і месяца з таго дня, калі Беларусь здабыла незалежнасць. Ішла рэальная барацьба за галасы дэпутатаў, і для перамогі дэмакратычным сілам спатрэбіўся не адзін дзень.
Сцяпан Гіль - беларус, агент спецслужб, шафёр расейскага цара і лідара расейскіх бальшавікоў. Ён ведаў больш, чым змог расказаць у сваіх паркетных успамінах. Пра смерць беларуса напісала нават The New York Times.
Гістарычны чацвер 5 верасня 1991 года! У адказны для дзяржавы момант беларусы ўзняліся па-над ідэалагічнымі падзеламі.
У 1939 годзе, калі ў Вільню ўварвалася Чырвоная Армія, Станіслава першае што рабіла – паліла ўсё, што магло паказаць камуністам на яе адносіны з беларускім дзеячам.
“Што я мушу зрабіць, каб выправіць мае ранейшыя грахі перад савецкай уладай?” - запытаў маёр. І атрымаў адказ: не трэба ахвяраў, адна маленькая ваенная паслуга.
Кароткая гісторыя знакамітага гадзіннікавага майстра з Магілёва. Кожная зробленая ім рэч мела унікальны механізм. У Лондане публіка яму апладзіравала, а ён быў адзіным прадстаўніком з Беларусі і ўсёй Расейскай імперыі.
Не ў Венецыі, не ў Страсбуры і не ў Парыжы, а ў Гародні. Параўноўваем беларускі гадзіннікавы шал з гісторыяй іншых еўрапейскіх краін.
ПОСТАЦІ
Эпітафія на ягоным помніку гучыць як зварот і заклік да нас сённяшніх, вымушана раскіданых па свеце: «Не сумуйце як тыя, хто надзеі не мае».
Менск, Вільня, Варшава - сталі месцамі ягонай сілы, музычнага таленту і поспеху. Нашчадак адукаваных, ідэйных дзеячоў Вялікага Княства Літоўскага. Ён прабіваўся да сваёй публікі праз цэнзуру і забароны.
У Лідскай турме Вітольд адмаўляў усё: у паўстанні не ўдзельнічаў, ніякага Каліноўскага не ведаю, падпольная друкарня? першы раз чую. Расейскія жандары не верылі ніводнаму ягонаму слову. Следства зацягвалася. І тады яны выклікалі капітана Чортава…
Народжаны на беларускай зямлі стаўся знакавай постацю ў Беларусі, Польшчы і Літве. Першы газетчык Вялікага Княства Літоўскага, аўтар папулярнага падручніка па гістарычнай геаграфіі, езуіт, доктар філасофіі і тэалогіі.
- На судзе ў Бабруйску, які праходзіў у чэрвені 1979-га, я меў поўнае права заявіць, што камунізм савецкага ўзору - гэта сістэма поўнага здушэння і разбурэння асобы, а Савецкі Саюз - не што іншае, як неабдымны канцэнтрацыйны лагер.
Міхась Кукабака,
беларускі дысідэнт,
шматгадовы вязень савецкіх турмаў


