ТЭМЫ
Гэта была яшчэ зусім іншая беларуская палітыка. Не прайшло яшчэ і месяца з таго дня, калі Беларусь здабыла незалежнасць. Ішла рэальная барацьба за галасы дэпутатаў, і для перамогі дэмакратычным сілам спатрэбіўся не адзін дзень.
Сцяпан Гіль - беларус, агент спецслужб, шафёр расейскага цара і лідара расейскіх бальшавікоў. Ён ведаў больш, чым змог расказаць у сваіх паркетных успамінах. Пра смерць беларуса напісала нават The New York Times.
Гістарычны чацвер 5 верасня 1991 года! У адказны для дзяржавы момант беларусы ўзняліся па-над ідэалагічнымі падзеламі.
У 1939 годзе, калі ў Вільню ўварвалася Чырвоная Армія, Станіслава першае што рабіла – паліла ўсё, што магло паказаць камуністам на яе адносіны з беларускім дзеячам.
“Што я мушу зрабіць, каб выправіць мае ранейшыя грахі перад савецкай уладай?” - запытаў маёр. І атрымаў адказ: не трэба ахвяраў, адна маленькая ваенная паслуга.
Кароткая гісторыя знакамітага гадзіннікавага майстра з Магілёва. Кожная зробленая ім рэч мела унікальны механізм. У Лондане публіка яму апладзіравала, а ён быў адзіным прадстаўніком з Беларусі і ўсёй Расейскай імперыі.
Не ў Венецыі, не ў Страсбуры і не ў Парыжы, а ў Гародні. Параўноўваем беларускі гадзіннікавы шал з гісторыяй іншых еўрапейскіх краін.
На мурах царквы ў пячорах знакамітай Кіева-Пячэрскай лаўры ёсць унікальны аўтарскі подпіс, зроблены белай фарбай на цёмным фоне ў лютым 1687 года. Гэтыя некалькі словаў у чатырох радках збераглі для нас імя беларуса з Магілёва.
Чалавек, якому давяралі сотні тысяч амерыканцаў. У сярэдзіне ХХ стагоддзя ягонай падтрымкі шукалі прэзідэнты ЗША - Франклін Рузвельт, Дуайт Эйзенхаўэр, Гары Труман, Джон Кенэдзі, Ліндан Джонсан.
“Заклікаю жыхароў горада далучыцца да амерыканцаў беларускага паходжання ў малітвах за мір, свабоду і справядлівасць ва ўсім свеце". У 1957 годзе мэр Нью-Ёрка Роберт Ф. Вагнер афіцыйна абвясціў аб адзначэнні ў горадзе 25 сакавіка Дня незалежнасці Беларусі.
Беларусы спачатку не прызналі яго, але менавіта гэты кароль умацаваў ВКЛ, развіваў навуку, судовую сістэму, войска, гарады і нават паўплываў на моду.
На гэтым фотаздымку - унікальная гістарычная падзея. У старажытны беларускі горад, калыску нашай дзяржаўнасці – Полацк, вяртаецца Еўфрасіння Полацкая. Пасля амаль сямі з паловай стагоддзяў адсутнасці.
Снежань 1991 года паказаў досыць прынцыповую рэч: маладая беларуская дзяржава аказалася значна мацнейшай, чым думаў яе няпрошаны госць.
Рэальная сістэма кіравання ВКЛ - жывой і небанальнай дзяржавай, дзе ўлада трымалася не толькі на законах, дакладным размеркаванні функцый, але і на традыцыях, на асабістых сувязях, абавязках, даверы.
У студзені 1998 года група беларускіх інтэлектуалаў звярнулася да беларусаў і свету з Беларускай Дэкларацыяй Свабоды - тэкстам, які сёння чытаецца і адчайна, і прароча.
Гэтая гісторыя гучыць амаль як легенда - пра тое, як мінулае ціха, але ўпэўнена ўмяшалася ў беларускую будучыню.
- 1
- 2