РЭЧ ПАСПАЛІТАЯ

больш артыкулаў

28-05-2026

Трансфер улады. Як апошні Ягайлавіч...

Жыгімо...

прачытаць
02-04-2026

Ільвіная доля. Звярыныя забавы бела...

Браты...

прачытаць
28-05-2026

Чые пячаткі стаяць пад Люблінскай уніі. Імёны, прозвішчы, пасады

Люблінская унія - без варыянтаў эпоха ў станаўленні беларускай дзяржаўнасці. Яна вызначала штодзённае жыццё на нашых землях больш як 220 гадоў.

Гісторыкі заўсёды будуць спрачацца пра яе ўмовы, ціск, абставіны, справядлівасць, непазбежнасць, пра інтарэсы беларускага, літоўскага, украінскага і польскага бакоў.

Трансфер улады. Як апошні Ягайлавіч ратаваў дзяржаву

1 ліпеня 1569 года, пасля амаль васьмі месяцаў працы, сейм Вялікага Княства Літоўскага і сейм польскай дзяржавы прыйшлі да супольнага дакумента аб стварэнні ў цэнтры Еўропы новай дзяржавы - шматнацыянальнай, шматмоўнай і шматрэлігійнай Рэчы Паспалітай.

Гэтай даце папярэднічалі дзясяткі рэгіянальных сеймікаў, пратэсты і выезд з Любліна дэлегацыі ВКЛ, жорсткая рэакцыя вялікага князя літоўскага і караля польскага Жыгімонта II Аўгуста, які ў адказ далучыў да Кароны “вялікакняскія” Падляшша, Кіеўшчыну, Валынь і Падолле. Гэты крок кінуў цень на “дабраахвотнасць” далучэння да ўніі беларусаў, літоўцаў і ўкраінцаў.

З боку Кароны ўнію падпісалі 140 чалавек - сенатары і паслы “аб’яднаўчага” сейма, у тым ліку 18 прадстаўнікоў земляў, што раней уваходзілі ў склад ВКЛ.

З боку беларуска-літоўскай дзяржавы вядомыя подпісы, а дакладней - пячаткі 78 удзельнікаў. Яны мелі сімвалізаваць агульную згоду беларусаў і літоўцаў на ўмовы ўніі.



Актаў падпісання ўніі - два.
Адзін падпісалі прадстаўнікі Кароны і перадалі прадстаўнікам ВКЛ, другі падпісалі нашы дэлегаты і перадалі Кароне. На сённяшні дзень захаваліся толькі нашы подпісы. Польскія подпісы доўга захоўваліся ў архіве ВКЛ у Вільні, але падчас вайны з Масквой Радзівілы ўратавалі архівы ад рабавання. Ужо ў ХХ стагоддзі дакумент знаходзіўся ў Варшаве, але падчас Другой сусветнай вайны знік бясследна.

Вось імёны прадстаўнікоў беларуска-літоўскіх земляў, якія засталіся ў дакуменце і гісторыі (адчытаныя прозвішчы 76 падпісантаў):

Хочаце лепей разбірацца ў дзяржаўнай іерархіі ВКЛ - гэта гісторыя для вас

 Валяр'ян Пратасевіч, біскуп віленскі

  1. Юрый Пяткевіч, біскуп з Меднікаў
  2. Рыгор Хадкевіч, віленскі кашталян і вялікі гетман літоўскі
  3. Стэфан Карыбутовіч, Збараж, князь, троцкі ваявода
  4. Астафі Валовіч, троцкі кашталян і падканцлер літоўскі
  5. Ян Хадкевіч, жамойцкі стараста, вялікі літоўскі маршалак
  6. Станіслаў Глябовіч, меў паўнамоцтвы Васіля Тышкевіча, смаленскага ваяводы
  7. Павел Сапега, наваградскі ваявода
  8. Юрый Тышкевіч, брэсцкі ваявода
  9. Паўнамоцны прадстаўнік Габрыэля Гарнастая, мінскага ваяводы
  10. Мальхер Шэмет, жамойцкі кашталян
  11. Рыгор Трызна, смаленскі кашталян
  12. Рыгор Валовіч, наваградскі кашталян
  13. Ян Гайка, брэсцкі кашталян
  14. паўнамоцны прадстаўнік Мікалая Талваша, мінскага кашталяна
  15. Мікалай Нарушэвіч, падскарбі земскі літоўскі
  16. Мікалай Радзівіл, надворны літоўскі маршалак
  17. Лукаш Свірскі
  18. Мікалай Сапега
  19. Аляксандр Ваганоўскі
  20. Ян Воўчак, віленскі канюшы
  21. Ян Свірскі
  22. Мальхер Сноўскі, наваградскі земскі суддзя
  23. Каленік Тышкевіч
  24. Станіслаў Нарушэвіч, віленскі цівун
  25. Ян Кішка, літоўскі крайчы
  26. Міхал Галабурда, свіслацкі дзяржаўца
  27. Хведар Копец, пасланнік смаленшчыны
  28. Мацей Савіцкі, смаленскі стараста
  29. Васіль Дравінскі
  30. Мальхер Матушэвіч Гедройць, пасланнік віленскага ваяводства
  31. Андрэй Дзяржка, троцкі падкаморны, пасланнік троцкага ваяводства
  32. Каспер Раецкі, троцкі харужы, пасланнік троцкага ваяводства
  33. Мікалай Станкевіч Бялевіч, жамойцкі падкаморны, пасланнік Жамойці
  34. Ян Палускі, неманойскі дзяржаўца
  35. Ян Градоўскі, жамойцкі цівун
  36. Міхал Варона, пасланнік Троцкага ваяводства
  37. Ян Скірмунт, пасланнік Смаленшчыны
  38. Андрэй Абрынскі, каралеўскі сакратар, наваградскі падкаморны, пасланнік Наваградчыны
  39. Каспер Гедройць, пасланнік ковенскага павету
  40. Дамінік Пац, брэсцкі падкаморны, пасланнік брэсцкага ваяводства
  41. Адам Пацей, брэсцкі земскі пісар, пасланнік брэсцкага ваяводства
  42. Цімох Гурко, віцебскі падсудак, пасланнік Віцебскага ваяводства
  43. Хрыстафор Размысовіч, пасланнік ваўкавыскага павету
  44. Васіль Рагоза, літоўскі надворны харужы, пасланнік Мінскага ваяводства
  45. Андрэй Станкевіч, пасланнік Мінскага ваяводства
  46. Ян Кулікоўскі, пасланнік Гродзенскага павету
  47. Мікалай Конча, пасланнік Вількамірскага павету
  48. Іван Масальскі, гарадзенскі земскі суддзя, пасланнік Гродзенскага павету
  49. Шчэсны Аўгустыновіч Губа, пасланнік Лідскага павету
  50. Шадзібор Даўгірд, пасланнік Лідскага павету
  51. Хведар Лянкевіч Іпагорскі, падсудак мазырскі, пасланнік Мазырскага павету
  52. Станіслаў Станіславовіч, ашмянскі земскі суддзя
  53. Мацей Яцыніч, пасланнік Слонімскага павету
  54. Міхал Сакалоўскі, слонімскі суддзя, дэпутат Слонімскага павету
  55. Геронім Пукшта, ваўкавыскі харужы
  56. Богуш Сколка, аршанскі харужы, дэпутат Аршанскага павету
  57. Хведар Варапай, дэпутат Аршанскага павету
  58. Іван Дамановіч, пінскі падсудак, дэпутат Пінскага павету
  59. Іван Ілгоўскі, вейшвільскі цівун, дэпутат Жамойці
  60. Пятро Скробат, дэпутат Ваўкавыскага павету
  61. Хведар Дурнік, віленскі бурмістр
  62. Андрэй Ільгоўскі, цівун з Твераяў
  63. Геранім Апахоўскі, віленскі гарадскі пісар
  64. Андрэй Халецкі, рэчыцкі гарадскі пісар
  65. Ісай Шчоўкан, дэпутат Мсціслаўскага ваяводства
  66. Мікалай Аляхновіч Дарагастайскі, стольнік Вялікага Княства Літоўскага
  67. Лаўрын Война, падскарбі ВКЛ, пісар Яго Каралеўскай Вялікасці
  68. Калянецкі Тышковіч, Васільскі дзяржаўца
  69. Павел Астроўскі, дэпутат Ашмянскага павету
  70. Андрэй Кісель, віцебскі гараднічы, дэпутат Віцебскага ваяводства
  71. Рыгор Макараўскі, дэпутат Мсціслаўскага ваяводства
  72. Станіслаў Шырма, пінскі войскі, дэпутат Пінскага павету
  73. Ян Клопат, дэпутат Мазырскага павету
  74. Ізмайла Зянковіч, дэпутат Рэчыцкага павету
  75. Хведар Яцковіч Вяльковіч, віленскі дэпутат