ЧАТЫРЫ ГІСТОРЫІ НА ЧЭРВЕНЬ
Здзеклівы падарунак-выклік, словы нібы цвікі-соткі, грэблівая інтанацыя, на дзіва стрыманая, але годная рэакцыя нашых, хаця ў іх сэрцах напэўна віравала: “Перамагчы альбо загінуць!”
Жыгімонт Аўгуст не стварыў ідэальнай палітычнай сістэмы. Але ў 1569 годзе перад апошнім Ягайлавічам стаяла простая і цяжкая задача - не дапусціць распаду дзяржавы пасля смерці дынастыі. І ён яе вырашыў.
А тым часам беларусы і літоўцы падлічвалі здабыткі: Луцк, Берасце, Бельск Падляшскі, Драгічын, Мельнік, Камянец Падольскі.
Беларуская гісторыя поўная паразаў, але мы ніколі не пераставалі бараніць сваё. Публічныя звароты часцей за ўсё не ратавалі ад арыштаў, і не ратавалі жыцці. Але яны не давалі перамагчы маўчанню, і ўпарта сведчылі, што беларусы не пагадзіліся.