Даведнік па сучаснай Беларусі
Беларусь прыцягнула да сябе павышаную ўвагу свету пасля масавых народных пратэстаў 2020 года і наступных драматычных зменаў, у тым ліку ўзмацненне таталітарнай улады Лукашэнкі і прадастаўленне ім тэрыторыі Беларусі для пачатку і вядзення Расеяй вайны з Украінай.

Даведнік Routledge па сучаснай Беларусі (The Routledge Handbook of Contemporary Belarus) дае ўсебаковы агляд гісторыі, палітыкі і міжнародных адносін краіны.
Кніга напісана групай экспертаў у:
-
міжнародных і рэгіянальных дачыненнях;
-
дзяржаўным кіраванні і стасунках паміж дзяржавай і грамадствам;
-
праблематыцы гісторыі, ідэнтычнасці і мовы.
Даведнік прыдатны ўсім, хто вывучае Цэнтральную і Усходнюю Еўропу, палітыку і міжнародныя адносіны, параўнальную паліталогію і аўтарытарызм, грамадскія рухі і палітычны пратэст, а таксама гісторыю і ідэнтычнасць.